| |
[Jul. 25th, 2008|09:43 pm] |
|
Поддался на провокационный вопрос юного andorac и накатил на ни сном, ни духом Гайдукевича: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18586. Следуя логике почтенного Сергея Васильевича, нужно ждать либо визита членов его ЦК (как в 1995 году в редакцию "БДГ" -- закончилось шампанским), либо ответной "любезности" главы ЛДПБ. |
|
|
| К вопросу о Борщевском и Михалевиче |
[Jul. 25th, 2008|09:27 pm] |
К Лявону Петровичу Борщевскому отношусь с должным уважением -- как и следует относиться к человеку, читавшему Эсхила и Аполлинера на языках оригиналов. Но его угроза уйти с поста http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=15134&sn_cat=32 главы БНФ в случае, если на съезде встанет вопрос о восстановлении в должности зампреда Алеся Михалевича, вызывает у меня, по меньшей мере, недоумение. Причем по целому ряду причин. 1. Если Лявон Петрович считает, что съезд не имеет права рассматривать этот вопрос, то значит ли это, что высший орган партии наделен меньшими полномочиями, чем комиссия во главе с г-ном Ходыкой, рассмотревшая дело партайгеноссе Михалевича? Если же по уставу съезд имеет на это право, то значит ли это, что лидер партии не согласен с уставом возглавляемой им партии? Но тогда какого черта, простите, он вообще баллотировался в лидеры партии, устав которой ему не нравится? Может, с КПБ перепутал? 2. Если Лявон Петрович считает, что потерпит при обсуждении дела Михалевича поражение, то означает ли это, что решение об исключении Михалевича заведомо принималось вопреки мнению широких партийных масс? И означает ли это, в свою очередь, что Лявон Петрович, занимая пост лидера партии, лидером партии на самом деле не является -- о чем он и знает? 3. Если вопрос о пребывании г-на Михалевича в одной с ним партии является для Лявона Петровича столь принципиальным, то не проще ли после восстановления г-на Михалевича в партийных рядах, если вдруг партийная демократия вдруг возобладает над обидами и подходами г-на Борщевского, сдать партбилет и сосредоточиться на литературно-педагогической деятельности, сохранив и одежды белыми, и руки чистыми, и политические принципы нетронутыми? Ибо в любом случае, так позориться, предъявляя ультиматумы съезду и тем самым оскорбляя всех его делегатов, считая их неразумными детьми или куклами для манипулирования, по меньшей мере, есть хамство, а по большей -- глупость и проявление личной политической слабости. |
|
|
| |
[Jul. 25th, 2008|09:21 pm] |
30 июля закончится проект "Один сезон в Купаловском". Рецензент "НН", вопреки своему обычаю, отправляется на премьерный спектакль сезона. После чего, разумеется, воспоследует прощание с читателями... |
|
|
| страшна... |
[Jul. 25th, 2008|09:11 pm] |
я сёньня ледзьве не згубіла прытомнасьць... прычым не аднойчы
сутарэньне. краты. пах сьмерцяў. вузкія калідоры. з двух бакоў ціснуць, гледзячы з дакорам, сотні вачэй зьняволеных, закатаваных, забітых...
камэра. дзьве жалезныя койкі. тумбачка. стол. параша. краты. краты. краты. кра... кратаю паветра пытаньнямі: "за што?", "навошта?" пытаньнямі ў нікуды.
цягнік. ён ляціць на мяне. грукат колаў. шпалы. хуткасьць. жах. катарга. Сібір. сьмерць.
...я наведала музэй КДБ Літвы. я бачыла мінулае Літвы і нашую сУчаснасьць... мне страшна. я хачу рыдаць. мне страшна. |
|
|
| Дзед Мароз |
[Jul. 25th, 2008|08:57 pm] |
 Паглядзець на Яндекс.Фотках Для мяне ён Дзед Мароз... Справа ў тым, што пару год таму я святкавала Новы Год (адпаведна 29 ці 30 снежня) у адным невялікім, але дружным (тады!) выдавецтве. Хлопцы на чале са Зміцерам Вішнёвым пабеглі за кан'яком, а вярнуліся ...з Дзедам Марозам. Ён быў убраны ў касцюмчык, цвярозы і вельмі абаяльны. Толькі нейкі маленькі."Ганна, Ганна, гэта я табе знайшоў Дзеда Мароза"... -- шчыра радаваўся Зміцер, а Дзед кожнаму з прысутных прачытаў асабістыя вершаваныя імправізацыі-пажаданні. Праз нейкі час літаратары захацелі застацца на самоце, і Дзед тактоўна сыйшоў. Гаварылі, што ў яго амплуа госця на чужых фуршэтах па святах, а так ён сядзіць каля царквы. Сама ж я яго сустракаю ў раёне плошчы Незалежнасці, дзе ён... ну так, так -- чытае вершы тым, хто яму спадабаецца. |
|
|
| |
[Jul. 25th, 2008|08:32 pm] |
|
Всем, кто хочет услышать, как звучит молодая белорусская поэзия в исполнении авторов, настоятельно рекомендую сайт http://litradio.oko.by/. Слушайте голоса будущих классиков! |
|
|
| З рэцэнзіі на фрэнда |
[Jul. 25th, 2008|08:18 pm] |
" Але такая ўмоўнасць парушае маё ўспрыманне тэксту... Так хацелася сапраўднай плыні свядомасці... У такім стане... Так, Ганна мяне расчаравала. Я насамрэч чакала ад гэтай гераіні менавіта... несюжэтнасці. Я, безумоўна, тут маю наўвазе фрагменты з яе ўнутранымі маналогамі-дыялогамі..."
Рэцэнзія не мая, і не на мяне:) Дык пра якую Ганну ідзе размова? |
|
|
| Flёur - Эйфарыя |
[Jul. 25th, 2008|07:25 pm] |
Сёньня злапаў сябе на тым, што мурмачу пад нос нейкія песьні... Аказалася, што гэта "цёплыя каты", вось і захацелася некалькі словаў сказаць...
|
|
|
| |
[Jul. 25th, 2008|09:19 pm] |
2008. Гюнтар і карціны
Жонка прыводзіла ў студыю швецарца Гюнтара, які часам купляе карціны. Ён уважліва і хутка паглядзеў мае палотны і малюнкі, сказаў, што яму спадабаліся “Магма” і “Партрэт Такубоку”, але так нічога і не набыў. Замест таго каб замаркоціцца, я абрадаваўся, бо “Такубоку” з “Магмаю” засталіся вісець на маіх сценах. |
|
|
| словы |
[Jul. 25th, 2008|07:59 pm] |
**
"Пайшоў з жыцця." Мне здаецца, што так можна адно пра самагубцаў. Астатнія нікуды не ідуць...
** |
|
|
| |
[Jul. 20th, 2008|12:14 pm] |
|
Пакуль некаторыя парацца ЗЬ ДЗЕЎКАМІ Ў ЛАЗЬНЯХ малыдам беларускім паэтам (да якіх па недаглядзе арганізатараў прылічылі і мяне) прыходзіцца выступаць у такіх вось НЕЧАЛАВЕЧЫХ умовах. |
|
|
| Рытмы зарубежнай эстрады-2 |
[Jul. 25th, 2008|07:40 pm] |
Blondie: Мой Толік vs Atomic
Мой Толік (Blondie/Пістончык)
А-ха, мяне вазьмі. Вазьмі, распрані. А-ха, мяне вазьмі. Вазьмі. Вазьмі. О-о-хо, ўсё будзе казачна. Вазьмі. І-і-і! О-о-о, прыўкрасны мой герой. О-о-о, вазьмі. Мой Толік.
Вазьмі – ўсё будзе казачна. Вазьмі. Хутчэй вазьмі. Прыўкрасны мой герой. О-о, вазьмі. Мой Толік. О-о, Толік. О-о! О-о, мой Толік. О-о, Толік. О-о!
Blondie - Atomic
Uh huh make me tonight. Tonight make it right. Uh huh make me tonight. Tonight. Tonight. Oh uh huh make it magnificent. Tonight. Right. Oh, your hair is beautiful. Oh, tonight. Atomic. Tonight make it magnificent. Tonight. Make me tonight. Your hair is beautiful. Oh, tonight. Atomic. Atomic. Oh.
АРЫГІНАЛ MP3
І ВІДЭА:
Рытмы зарубежнай эстрады -1. Beatles: Леначка Рыбік vs Eleanor Rigby |
|
|
| ПАМАЖЫЦЕ!!!!!!!!!!!!! |
[Jul. 25th, 2008|07:32 pm] |
**
Сябры, што з маім ЖЖ??? Нейкі дзіўны глюк. Такога раней не было. Паказвае без аватара, грузіцца ледзь-ледзь, выкідвае аба што... Не ведаю, ці адпраўлю гэты крык? Чужыя часопісы з майго кампа грузяцца звычайна... Што гэта? Няўжо ЯНДЭКС пакрыўдзіўся?
** |
|
|
| Баварыя ў фотах... |
[Jul. 25th, 2008|05:52 pm] |
Некаторыя "адмысловыя" фоткі Баварыі, як я яе бачу... ------------ Некоторые "специальные" фотографии Баварии, как я её вижу... ----------- Деякі "особливі" знимки Баварії, як я її бачу....
|
|
|
| Спёка і гуманізм |
[Jul. 25th, 2008|06:45 pm] |
У Беларусі такая спёка, што цэлы дзень думала пра гуманізм... Прызнаюся, даўно лаўлю сябе на думцы, што хачу забіць адну бабульку. Не працэнтніцу, а жабрачку. Стаіць яна каля пераходу на Кастрычніцкай ужо гадоў дзесяць і добрыя студэнткі-філфакаўкі ёй першыя гады падаюць. Сківіцаў у яе няма, таму выраз твару што ні ёсць самы "смірэнны" -- як тут не падаць? Аднойчы чакала сястру і засякла, што за адну хвіліну ёй аддалі грошы пяць чалавек, па адной тысячы... Падлічваць жабрачыя прыбыткі -- справа не мая, а вось з сумай, якая дастаецца за паўдня, я выпадкова азнаёмілася. А была справа так... Пайшла ў абед у "Карону" за кальмарам. Падыйшла да касы, а там бабульку-жабрачку (праўда не з Кастрычніцкай, а з Маскоўскай) дзяўчынка-касір разлічвае... Яна ёй усе тавары прабіла, і тут бабулька пачынае енчыць-прычытаць, маўляў, толькі б грошай хапіла! Я спачувальна на яе гляджу, "прабівае" мяне на гуманізм. І думаю: " ну не хопіць -- даплачу..." І тут я чую суму -- сто чатырнаццаць тысяч рублёў (каля 50 баксаў). Гляджу на яе вазок -- сама -та я з кошыкам хаджу! -- а там проста даверху ўсяго, а зверху італьянскі батон з зелянінай і часныком. Мякка кажучы, не танны хлебушак! Бабулька дастае цалафанавы пакецік з грашыма, пасля з другой кішэні -- грошы, але без пакеціка, пасля яшчэ аднекуль... І ўсё прылавак завалены дробнымі купюрамі так, што прадавачку не відаць! Але ў "Кароне" мілыя касіркі. Дзяўчына з анёльскай усмешкай спакойна ўсе грошы расклала на стопкі, павыпрамляла і стала лічыць. Маё цярпенне скончылася, і я перабегла ў суседнюю касу. Чарга падыйшла якраз, калі касірка скончыла падлік. Яна радасна паведаміла, што ў бабулі сто дваццаць тысяч, выдала ёй шэсць тысяч рэшты і пракаментавала: "Каб вы гэтую драбязу не насілі, я вам дам больш буйнымі -- пяцітысячную і тысячную купюры..." Бабця іх бярэ і гаворыць: -- А дзе мае 70 тысяч? Я іх вынула з кішэні, а з другой 50... А ты абабрала бедную старую жанчыну! І давай верашчаць на бедную касірку... Мне шчыра было шкада дзяўчыну. Падазраю, што пасля гэтага выпадку, яе гуманізм скончыцца раз і назаўсёды. |
|
|
| ЖЖ-мудрасць |
[Jul. 25th, 2008|06:35 pm] |
|
Гарэлка -- 300 гадоў на рынку жаночай прыгажосці. Прачытала ў magik_midnight Развіваю ідэю:
"Золата -- тысячу гадоў на рынку мужчынскай прыгажосці!" |
|
|
| краявіды бацькаўшчыны |
[Jul. 25th, 2008|06:19 pm] |
Вольны пастамэнт побач з домам маіх бацькоў
 |
|
|
| Даніла |
[Jul. 25th, 2008|06:13 pm] |
Учора Данілу споўнілася 6 гадоў
 |
|
|
| ЗНАЙСЦІ ЧАЛАВЕКА |
[Jul. 25th, 2008|06:11 pm] |
|
Як знайсці чалавека, калі ведаеш толькі імя і месца працы (вялікая разгалінаваная установа)?:( Мне пакінулі ягоныя рэчы на захаванне. Во вар'яцтва, дык вар'яцтва:( |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|