|
[Jun. 5th, 2006|03:42 pm] |
Матэрыялізацыя Балахонава ў Менску
Галерэя Б. і Тэзэй беларускага постмадэрнізму запрашаюць:
16 чэрвеня а 18-й гадзіне ў малую залю Дома літаратара (вул. Фрунзэ, 5), дзе адбудзецца літаратурна-тэатралізаваная вечарына – прэзэнтацыя кнігі прозы С.Балахонава «Імя грушы».
Вядучыя: Ігар Бабкоў / Валянцін Акудовіч
У праграме мяркуецца: – выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава, – сьпевы Андрэя Мельнікава, – тэатральная сцэнка «Палескія мядзьведзікі», – жывая дыскусія з удзелам І.Бабкова, В.Акудовіча, А.Касьцюшкі, Ю.Крупенька, В.Булгакава, Г.Кісьліцынай, А.Скурко і інш. пачэсных суайчыньнікаў.
Уваход вольны
Арганізаваная творчая групоўка |
|
|
| Comments: |
спадар Ігар, а распавядзіце калі ласка пра апошнія Фрагмэнты. Ці выдаліся, дзе можна набыць. Дзякуй
Пазвані сустрэнемся атрымаеш цэлы пачак :))
Вы проста мяне ў стрэс змясцілі! Канешне ж затэлефаную, але ж нашто мне цэлы пачак? Я бы, калі Вам не цяжка, іншых фрагмэнтаў атрымаў бы. Быў бы вельмі ўдзячыны за прэзэнтаваньне, тым больш, што Вы казалі нібы такая магчымасьць маецца. | |